У Мінску затрыманы журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто
Дзмітрый Рута / Фота з сацсетак
Раніцай у Мінску быў затрыманы журналіст Tribuna.com Дзмітрый Руто, паведамляюць яго калегі. Яго павезлі ў Кастрычніцкае РУУС Мінска
Прычынай затрымання стаў бел-чырвона-белы шалік, які супрацоўнікі міліцыі заўважылі ў аўтамабілі журналіста.
У выніку на яго вырашылі скласці пратакол аб незаконным пікетаванні. Санкцыя па гэтым артыкуле КаАП прадугледжвае да 30 сутак арышту.