У Мінску затрымалі натарыуса з 17-гадовым стажам
Часцей за ўсё затрыманых здымаюць на фоне такіх дзвярэй / gp.by
У Мінску сілавікі затрымалі натарыуса. А калі паспрабавалі зняць відэа з ёй, жанчына стала адмаўляць усе выстаўленыя ёй абвінавачванні.
"Сёння падчас адпрацоўкі дваровага экстрэмісцкага чата трапілася натарыус з Мінска. Нягледзячы на 17-гадовы стаж практыкуючым юрыстам, яна выбрала ідыёцкую тактыку ўсё адмаўляць, спадзеючыся пазбегнуць адказнасці", — прыводзіць zerkalo.io словы сілавікоў.
Жанчына на відэа расказала, што працуе натарыусам Мінскай гарадской натарыяльнай акругі. Яна прызнае, што была падпісаная на дваровы чат. Але потым дадае: "Інфармацыю дэструктыўных каналаў не распаўсюджвала. Я не хадзіла на пратэсныя акцыі".
Праваабаронцы высвятляюць імя затрыманай.