У Мінску затрымалі арт-менеджара Аляксандра Багданава
Паводле інфармацыі Беларускай рады культуры, 2 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі ў культцэнтры “Корпус” яго дырэктара, арт-менеджара і дыджэя Аляксандра Багданава ("Папу Бо"), сцэнографа і мастака Максіма Крука ды арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую.
У Багданава пры ператрусе забралі дыджэйскі пульт.
Суд над затрыманымі пачаўся 3 верасня. Іх вінавацяць у вырабе, захаванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Справа была накіраваная на дапрацоўку, а самі затрыманыя — на Акрэсціна.