У Мінску затрымалі арганізатара навагодняга ранішніка для дзяцей

Сяргей Саўкін / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Сяргей Саўкін / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

У Мінску затрымалі сузаснавальніка праекта "Разумны Мінск" Сяргея Саўкіна, паведаміў тэлеграм-канал сілавікоў. Апазналі затрыманага мужчыну журналісты "Медыязоны".

Саўкін — арганізатар навуковага навагодняга ранішніка для дзяцей. Сілавікам не спадабалася, што ў ягонай навагодняй праграме гаворыцца: "Стары Дзед Мароз стаміўся і сыходзіць на пенсію, таму прыйшоў час выбраць новага". Яны заявілі, што мужчына "навязваў дзецям і іх бацькам палітычны падтэкст".

У відэа, які апублікавалі сілавікі, Саўкін кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020-м, блакаваў рух транспарту і быў падпісаны на тэлеграм-каналы, якія ў Беларусі прызнаныя "экстрэмісцкімі".

"Разумны Мінск" – навукова-папулярны праект для дзяцей і іх бацькоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.