У Мінску пройдуць гарадскія вучэнні па выяўленні халеры
У Мінску пройдуць гарадскія вучэнні па выяўленні ў пацыента халеры. Мерапрыемства правядуць на базе сталічнай клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, у ім паўдзельнічаюць лекары-інфекцыяністы, медсёстры інфекцыйных аддзяленняў бальніц Мінска, спецыялісты, якія аказваюць стацыянарную дапамогу, супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы. Яны пройдуць тэарэтычную падрыхтоўку і адпрацоўку практычных навыкаў.
Падчас вучэнняў стаіць задача своечасова выявіць "пацыента з сімптомамі, якія не выключаюць халеру", а таксама аказаць яму лячэбна-дыягнастычную дапамогу.