У Мінску праз залеву спыніўся грамадскі транспарт
Патоп ля ТЦ Palazzo / @onlinerby
Праз моцную залеву ў Мінску ў некаторых раёнах прыпыніўся рух грамадскага транспарту. Вуліцы былі падтопленыя.
Тралейбусы і аўтобусы спыніліся на праспекце Пушкіна, вуліцах Альшэўскага, Матусевіча, Прытыцкага. Не ходзяць яны ў абодвух напрамках. Спыніўся рух грамадскага транспарту і на праспекце Пераможцаў, вуліцах Кальварыйскай і Пінскай, а таксама ў раёне Сурганава і Куйбышава ў напрамку Арлоўскай. Не ходзяць тралейбусы і ў раёне бульвара Шаўчэнкі.
Падтопленыя таксама некаторыя падземныя пераходы і нават гандлёвыя цэнтры. Рэсурс "Кокобай" публікуе "вадаспады" ў ГЦ "Еўропа" на Сурганава.
Падтоплены і Камароўскі рынак / @onlinerby
Вада ў ГЗЦ "Еўропа" / @koko_by
Сітуацыя ў раёне праспекта Пушкіна / @koko_by