У Мінску прайшоў форум "Палітвязні Беларусі" (відэа)

З больш за 200 чалавек, якія за часы кіравання Беларуссю Аляксандра Лукашэнкі атрымалі ад праваабаронцаў статус палітвязняў, у мінскім офісе Партыі БНФ сабралася прыблізна дзясятая частка. Форум заклікаў жыхароў нашай краіны ўключыцца ў шырокую кампанію салідарнасці з цяперашнімі палітвязнямі.

Удзельнікі мерапрыемства заклікалі кіраўніцтва ЕС працягваць патрабаваць ад уладаў нашай краіны тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў. Паводле праваабаронцаў, палітвязнямі лічацца 7 чалавек: Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Васіль Парфянкоў, інфармуе Радыё Свабода.

Відэа, фота — svaboda.org