У Мінску праводзяцца "мерапрыемствы па пераводзе з мірнага на ваенны час"
Праверка ў сталіцы / modmilby
У Мінскай вайсковай камендатуры праводзіцца "комплекс мерапрыемстваў па пераводзе з мірнага на ваенны час". Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі. Адзначаецца, што адбываецца гэта "ў адпаведнасці з планам раптоўных праверак ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці". Асноўнай мэтай мерапрыемства называюць "праверку ведаў вайскоўцаў", а таксама "ацэнку іх дзеянняў пры прывядзенні вайсковай часці ў вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці".
Мінабароны РБ працягвае праводзіць праверкі падчас вайны ва Украіне. У Кіеве ўважліва сочаць за дзеяннямі беларускага войска.
modmilby