У Мінску перакулілася маршрутка з пасажырамі (відэа)

Як піша onliner.by, на баку апынуўся мікрааўтобус "Газель". Другім удзельнікам аварыі стаў легкавік. Таксама пашкоджанні атрымаў яшчэ адзін аўтамабіль — яго зачапіла пры падзенні "Газель". Па словах інспектараў, як мінімум тры чалавекі атрымалі траўмы. 

Відавочца, які быў на месцы аварыі, кажа, што чырвоны аўтамабіль, паварочваючы з вуліцы Еўфрасінні Полацкай на Адоеўскага ў бок 2-й паліклінікі, не прапусціў маршрутку. Пасля аварыі кіроўца маршруткі сядзеў на тратуары і трымаўся за нагу, у салоне "Газелі" людзей было няшмат — 2-3 чалавекі.

Фота — onliner.by