У Мінску пачалася праверка тэрытарыяльнай абароны
Беларускае апалчэнне, ілюстрацыйнае фота / "Ваяр"
27 лютага Генштаб Узброеных Сіл Беларусі пачаў праверку органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Мінска. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Мяркуецца, што праверка працягнецца да 1 сакавіка. Падчас яе плануецца "ацаніць узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны" і "праводжаную працу па пытаннях арганізацыі народнага апалчэння сталіцы".
Падрыхтоўкай тэрабароны рэжым Лукашэнка асабліва ўстурбаваўся апошнія месяцы. Тэрабарона склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Як правіла, туды залічваюцца людзі, якія служылі ў войску і знаходзяцца ў запасе. У Беларусі мяркуецца ствараць народнае апалчэнне і партызанскі рух.