У Мінску па даносе затрымалі айцішніцу — праз акно ўбачылі БЧБ-сцяг
Затрыманая ў кайданках / t.me/pressmvd/
У Мінску затрымалі айцішніцу, якая працавала ў прыватнай фірме. Прэс-служба мінскай міліцыі сцвярджае, што зрэагавала на данос — мужчына патэлефанаваў на 102 і назваў дом па вуліцы Гінтаўта, у акне якога на шостым паверсе ўбачыў бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыя заявіла, што знайшла ў кватэры не толькі яго, а і "арсенал" — пнеўматычныя аўтамат і чатыры пісталеты. 30-гадовую жанчыну абвінавачваюць і ў падпісцы на "экстрэмісцкія" тг-каналы.
Пнеўматычную зброю адправілі на экспертызу, а затрыманую — на Акрэсціна.