У Мінску МНС выязджала ратаваць кажана, захраслага ў кухоннай выцяжцы

У Мінску МНС выязджала ратаваць кажана, захраслага ў кухоннай выцяжцы

Незвычайны выклік паступіў сёння пад раніцу ў дзяжурную частку сталічнага МНС: жыхары адной з кватэр дома па вуліцы Прытыцкага, 89 пачулі дзіўны шум у кухоннай выцяжцы.

Пажарныя-выратавальнікі, якія прыбылі на месца, разабралі выцяжку і высветлілі, што парушальнікам спакою быў кажан.

Рукакрылага, які невядома якім чынам трапіў у выцяжку, дасталі адтуль жывога і цэлага, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.