У Мінску легкавік пратараніў маршрутку, ёсць пацярпелыя (фота)

Сутыкнуліся маршрутны аўтобус "Мерсэдэс Спрынтар" і аўтамабіль "Фольксваген Пасат". Як паведамляюць "Мінск-Навіны", мікрааўтобус рухаўся па маршруце "Шабаны — Малінаўка-4" па вуліцы Ванеева ў першай паласе ад плошчы Ванеева ў бок вуліцы Дзянісаўскай. У гэты ж час легкавік ехаў назад у трэцяй паласе. На скрыжаванні, калі загарэўся зялёны сігнал святлафора, кіроўца "Фальксвагена" нечакана для ўсіх стаў выконваць левы разварот. У той момант і адбылося сутыкненне з маршрутным аўтобусам. 

Ад удару маршрутку адкінула на асвятляльную мачту. Пры аварыі пяць пасажыраў маршрутнай таксоўкі атрымалі траўмы. Кіроўцы не пацярпелі. 

Вядзецца разбіральніцтва.

Фота — minsknews.by