У Мінску хлопец "выпрабоўваў" чужую машыну і загінуў (фота)

Малады чалавек на Peugeot не саўладаў з кіраваннем на роўным участку дарогі і пратараніў слуп, інфармуе auto.onliner.by. Выратавальнікі дэблакавалі пацярпелага, аднак праз некалькі хвілін ён памёр.

Сябры загінулага распавялі, што ён удзельнічаў у злёце уладальнікаў Peugeot. Машыну узяў у аднаго са знаёмых, каб "выпрабаваць яе". Хлопцу было 25 гадоў.

Фота — auto.onliner.by