У Мінскай вобласці ў дзіцячых садках, школах і бальніцах з'явіцца цяпло
У чаканні цяпла / БЕЛТА
19 верасня пачаўся ацяпляльны сезон на аб'ектах сацыяльнай сферы Мінскай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінаблвыканкама. Камунальнікі пачалі ўключаць цяпло ў дзіцячых садках, школах, бальніцах, гасцініцах, бібліятэках.
Ацяпленне ў кватэрах найхутчэй пачнуць уключаць толькі ў пачатку кастрычніка. Гэта вынікае са слоў першага намесніка міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы. Летась ацяпляльны сезон у Мінску пачаўся 22 верасня.