У Мінпрацы расказалі, колькі сем'яў перасяліліся за год з горада ў вёску

Найбольш запатрабаваныя ў сельгаспрадпрыемствах аператары машыннага даення, жывёлаводы і трактарысты

Найбольш запатрабаваныя ў сельгаспрадпрыемствах аператары машыннага даення, жывёлаводы і трактарысты / gorkiv.by

У Мінпрацы Беларусі расказалі, колькі сем'яў перасяліліся за 2024 год з горада ў вёску. Іх 26. Перасяленцаў з вёскі ў вёску — 51 сям'я. Гаворка пра беспрацоўных, якім прапануюць перасяленне з мэтай працаўладкавання на новым месцы.

Усе гэтыя людзі маглі адзін раз атрымаць фінансавую дапамогу. Беспрацоўнаму-перасяленцу выплачвалі 9 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (каля 4 тысяч рублёў). Агулам такія выплаты за год склалі крыху больш за 300 тысяч рублёў (89 тысяч долараў). У выпадку атрымання грошай, беспрацоўнаму давядзецца адпрацаваць на новым месцы не менш за год. Дарэчы, найбольш запатрабаваныя ў сельгаспрадпрыемствах аператары машыннага даення, жывёлаводы і трактарысты.

Для таго, каб хто-небудзь не атрымаў выплаты другі раз, стварылі базу такіх сем'яў. Яна абнаўляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.