У Мінадукацыі сказалі, колькі выпускнікоў на ЦЭ атрымалі 0 і 100 балаў

Іспыт, ілюстрацыйнае фота

Іспыт, ілюстрацыйнае фота

Максімальны вынік 100 балаў атрымалі сёлета на цэнтралізаваным экзамене 622 выпускнікі. Гэта менш, чым летась — у 2024 годзе стобальнікаў было 636, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Найбольшую колькасць стобальных вынікаў зарэгістравалі на ЦЭ па матэматыцы — 175.

Нуль балаў на ЦЭ атрымалі 64 выпускнікі. Роўна столькі ж іх было і летась.

У Мінадукацыі адзначылі, што сярэднія балы па ўсіх навучальных прадметах перавысілі 50. Сярэдні паказчык па матэматыцы склаў 60,9 бала, па хіміі — 63,4 бала, па гісторыі Беларусі — 65,9 бала, па грамадазнаўстве — 58,7 бала, па фізіцы — 65,9 бала.

Выпускнікі, якія не змаглі паўдзельнічаць у ЦЭ ў асноўныя дні, змогуць прайсці яго ў рэзервовыя. Сёлета такімі днямі вызначаныя 21 і 23 чэрвеня. Яны ж прызначаныя як рэзервовыя дні цэнтралізаванага тэставання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.