У Мікашэвічах затрымалі Алега Стахаевіча
Алег Стахаевіч / svaboda.org
У Мікашэвічах затрымалі Алега Стахаевіча. Ён — былы лідар незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве "Граніт", паведамляе @viasna_brest.
З 2020 году мужчына жыў у Літве, часам ездзіў у Беларусь. У лістападзе ён паехаў на радзіму "на тры тыдні", у Сілічах прыняў удзел у кросе Bison XC на 5000 метраў (заняў 7-е месца). А недзе праз тыдзень быў затрыманы. Спачатку Стахаевіча асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Але на волю ён не выйшаў. Высветлілася, што праводзілася праверка "на магчымую датычнасць да экстрэмісцкай дзейнасці".