У Маскве чарга ў Траццякоўскую галерэю знесла частку агароджы (фота)

У чарзе ў Траццякоўскую галерэю ў Маскве ўтварылася штурханіна. Людзі знеслі частку агароджы, некалькі чалавек паваліліся на зямлю, паведамляе РБК. Фатаздымкі з чаргі апублікавала агенцтва ТАСС.
Чарга ўтварылася па квіткі на выставу "Roma Aeterna. Шэдэўры Пінакатэкі Ватыкана. Беліні, Рафаэль, Караваджо".
Дарэчы, недаступнай стала і старонка музея ў інтэрнэце, бо на яе ішло вельмі шмат зваротаў.
Выстава з карцінамі Караваджа, Рафаэля Санці, Джавані Беліні, Гверчына, П'етра Перуджына і Гвіда Рэні адкрылася ў Траццякоўскай галерэі 23 лістапада. Яна працягнецца да 19 лютага.