У Марыупалі вайскоўцы затрымалі 12 баевікоў банды "Чачэна" (відэа)

Як перадае УНІАН са словаў следчых, устаноўлена, што на працягу красавіка-чэрвеня чальцы тэрарыстычнай арганізацыі зрабілі шэраг узброеных нападаў на адну з воінскіх часцей унутраных войскаў Украіны, на гараддзел марыупальскай міліцыі, блакавалі адміністрацыйныя будынкі горада, прымалі актыўны ўдзел у масавых беспарадках, выкрадалі мірных жыхароў, транспартныя сродкі, рабілі разбойныя напады і г.д.



Падчас затрымання ў баевікоў канфіскаваныя аўтаматы, кулямёты і гранатамёты, баявыя патроны і выбухоўка.



Удзельнікам тэрарыстычнай групы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Працягваецца следства.



Фота — УНІАН