У Магілёве ў грамадскім транспарце праезд можна аплаціць банкаўскай картай
Тэрміналамі абсталяваны толькі 4 аўтобусы / mogilev.online
У Магілёве ў грамадскім транспарце праезд можна аплаціць банкаўскай картай. Там тэсціруюць новаўвядзенне, якога пакуль няма нават у сталіцы. Як піша mogilev.online, тэрміналамі абсталяваны 4 аўтобусы: 3 з іх працуюць на маршруце № 12, адзін знаходзіцца ў рэзерве. Аплаціць праезд проста: у праграму прылады аўтаматычна закладзена сума праезду, пасажыру трэба проста прыкласці сваю карту да тэрмінала.
Прадугледжаны і кантроль за аплатай праезду — пры ўваходзе кантралёраў тэрміналы заблакуюць і пры дапамозе спецыяльнага апарата правераць, ці ажыццяўлялася аплата картай.