У Магілёве спорцікі памыліліся адрасам і падпалілі кватэру пенсіянеркі
Спорцікі / калаж Еўрарадыё
У Магілёве спорцікі памыліліся адрасам і падпалілі кватэру пенсіянеркі. У акно ёй шпурлянулі бутэльку з запальнай сумессю.
Жанчына змагла сама патушыць агонь. Яна не пацярпела, але ў кватэры абгарэла падлога.
За выхадкай стаяць двое мінчан, 15 і 17 гадоў, якія падзараблялі ў наркамаркеце. Яны атрымалі заданне ў "працадаўцаў" — пакараць закладчыка, які не выканаў заданне "куратара". Хлопцы вырабілі кактэйль Молатава і кінулі ў акно кватэры, здымаючы тое, што адбываецца, на відэа для справаздачы. Але памыліліся акном.
Падпальшчыкаў затрымлівалі з АМАПам. Распачатая крымінальная справа за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, учыненую небяспечным для грамадства спосабам. Маладым людзям пагражае да 10 гадоў калоніі.