У Магілёве гарэў рынак “Быхаўскі” (фота)

У Магілёве ў ноч на 15 красавіка гарэў рынак “Быхаўскі”. Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС пасля паўночы. Загарэліся міні-кавярня і гандлёвы павільён.
Агонь пашкодзіў абсталяванне і перакрыцце ў кавярні, а ў павільёне згарэлі тавары — лімінат, плінтус, уцяпляльнік.
Пацярпелых няма. Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.