У лютым у Беларусі зноў падаражэюць цыгарэты
Найбольш падаражэюць цыгарэты Vogue — адразу на 1000 рублёў.
У Беларусі ў лютым падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, інфармуе БЕЛТА.
Самыя танныя цыгарэты першай цэнавай групы падаражэюць на 100-400 рублёў. Больш за ўсё вырастуць кошты на такія цыгарэты, як "Мінск", "Мінск 7" (з 7400 да 7800 рублёў), Alliance і More (з 8000 да 8400 рублёў).
Кошты на цыгарэты другой цэнавай групы стануць даражэйшымі на 400-600 рублёў. Найбольш заўважна ў гэтай групе вырастуць кошты на некаторыя віды Pall Mall — з 11 500 рублёў да 12 100.
У трэцяй цэнавай групе падаражанне складзе ад 400 да 1000 рублёў. Самае вялікае падаражанне чакае аматараў цыгарэт Vogue — ад 18 500 да 19 500 рублёў.
Фота — rekcity.ru