У Ляхавічах згарэў школьны аўтобус, кіроўцу шпіталізавалі з апёкамі
Аўтобус пасля пажару / mchs.gov.by
У Ляхавічах згарэў школьны аўтобус ПАЗ. Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося ў сераду каля 13-й гадзіны. На той момант аўтобус быў прыпаркаваны каля прыватнага жылога дома, у салоне людзей не было. Узгаранне спрабаваў самастойна ліквідаваць 52-гадовы кіроўца. Ён атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны.
Агонь знішчыў салон, пашкодзіў маторны адсек і лакафарбавае пакрыццё. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
mchs.gov.by