У Луганскай вобласці налічылі 4 тысячы тэрарыстаў (спіс)

Адзначаецца, што часткова яны складаюцца з мясцовых жыхароў, якімі нярэдка кіруюць прадстаўнікі крыміналітэту, часткова гэта групы наёмнікаў, якія перакідваюцца з Расіі. У мясцовых тэрарыстычных групах налічваецца ад 20 да 200 чалавек. З кіраўніцтвам так званай "Луганскай народнай рэспублікі" кантактуюць каля 2000 баевікоў. Яшчэ столькі ж дзейнічаюць самастойна.

Большасць згаданых фармаванняў узброеныя аўтаматамі, кулямётамі і гранатамі, асобныя з іх маюць снайперскія вінтоўкі СВД, гранатамёты і пераносныя зенітныя ракетныя комплексы.

Группа "Інфармацыйнае супраціўленне" склала спіс з дзевяці найбольш актыўных мясцовых узброеных фармаванняў у Луганскай вобласці. Гэта групы "Югаслава", "Мазгавога", "Пашы Лакатара", "Лешага", "9 рота" ды іншыя. Цалкам спіс можна паглядзець тут.

Фота — ria.ru