У Лучаі на Пастаўшчыне адбыўся фэст у гонар святой Ганны (фота)

Святкаванне распачалося 26 ліпеня  ў 15 гадзін у касцёле святога Тадэвуша. Урачыстую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён павіншаваў вернікаў са святам, асабліва Ганнаў і Яўхімаў і нагадаў, што святыя Ганна і Яўхім былі бацькамі Марыі, Маці Божай. Пад час Імшы ён удзяліў вернікам сакрамант бежмавання.

Пасля Імшы адбылася працэсія вакол касцёла. Біскуп Алег асвяціў статую святога Апостала Філіпа. Па заканчэнні афіцыйнай часткі свята адбыўся канцэрт, які працягваўся да 11 гадзін вечара. На ім выступілі гурт “Рэха” з Андрусём Такіндангам, гурты “Сейбіт”,  “LAUDANS”, мясцовыя моладзевыя калектывы ды іншыя артысты.

У фінале фэсту людзі пабачылі фаер-шоў і феерверк. Як паведаміў пробашч лучайскага касцёла ксёндз Мікалай Ліпскі, масштабы святкавання ў Лучаі будуць толькі пашырацца.