Суд над Лукашэнкам: ад Гаагі да суда Цэнтральнага раёна Мінска — эфір

Кацярына Дзяйкала / Еўрарадыё
Юрысты і праваабаронцы дагэтуль спрачаюцца, ці карэктна называць дэпартацыяй тое, як рэжым абыходзіцца з вызваленымі па дамоўленасці з ЗША вязнямі, вывозячы іх прымусова з краіны. Гэтай сітуацыі з “вызваленнем” дадае складанасці той факт, што не зразумела, на якой падставе іх вызвалілі і ці не будзе гэта пры патрэбе кваліфікавана рэжымам Лукашэнкі як… уцёкі з-за кратаў. У любым выпадку, гэта таксама рэпрэсіі, якія ладзіць рэжым супраць беларусаў і за якія, у ідэале, нехта мусіць панесці пакаранне — з Лукашэнкі пачынаючы.
Ці правільна называць Лукашэнку ваенным злачынцам і ці магчыма прыцягнуць яго за гэта да адказнасці? Што перашкаджае прыцягнуць такога злачынцу да суду праз Міжнародны трыбунал ужо цяпер, а пасля змены ўлады ў Беларусі — пасадзіць на лаву падсудных у судзе беларускім за рэпрэсіі супраць беларусаў? У якім статусе паводле беларускага заканадаўства знаходзяцца вызваленыя па дамоўленасці з ЗША палітвязні і ці можна іх пры жаданні абвінаваціць ва ўцёках з-за кратаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае юрыстка-міжнародніца, экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэта, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала ў 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.