Ці магчыма дэмакратызаваць рэпрэсіўны рэжым праз саступкі — эфір

Яўген Красулін
Не сціхаюць дыскусіі пра тое, ці магчыма перамаўляцца і дамаўляцца з рэпрэсіўным рэжымам. Галоўны аргумент прыхільнікаў перамоў і спынення ціску — вызваленне з лап рэжыму закладнікаў-палітвязняў. Іншыя кажуць, што рэпрэсіўны рэжым не здольны змяняцца да лепшага і калі і ідзе на нейкія нязначныя саступкі і вызваленні, то толькі дзеля сваёй выгоды і захавання ўлады. Тым не менш, чуюцца галасы, бываюць сітуцыі, калі ў рэжыма і яго апанентаў інтарэсы супадаюць.
Ці можна верыць абяцанням і гарантыям, якія дае рэпрэсіўны рэжым падчас перамоў са сваімі апанентамі і што на гэты конт кажа гісторыя? Ці мае значэнне, хто выступае асноўным перамоўшчыкам з рэжымам — апазіцыя ці трэці бок? Ці здольная дыяспара з-за мяжы мяняць рэжым на радзіме і ці ісці на саступкі, калі ў пэўных пытаннях інтарэсы рэжыма і апазіцыі супадаюць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.