У Літву кантрабандныя цыгарэты з Беларусі везлі пад выглядам арматуры
У Літву кантрабандныя цыгарэты з Беларусі везлі пад выглядам арматуры. Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, здарэнне адбылося днямі. У пункце пропуску "Мядзінінкай" (на беларускім баку мяжы — "Каменны Лог") правяралі фуру. Схованка была ў паўпрычэпе за фальшывай сцяной. Кошт кантрабанднага грузу (50 тысяч пачкаў цыгарэт) — каля 180 тысяч еўра. Кіроўца затрымліваўся, але пасля быў выпушчаны пад заклад. Праводзіцца расследаванне.
Кантрабанда / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba