У Літве затрымалі вайскоўца з расійскім пашпартам, які ваяваў супраць Украіны

Уцёк з пазіцый 

Уцёк з пазіцый  / СБУ

У Літве затрымалі вайскоўца, які ваяваў супраць Украіны. Ён спрабаваў атрымаць статус уцекача ў Еўрасаюзе.

Як паведамляюць у СБУ, затрыманы — 33-гадовы ўраджэнец Сумскай вобласці, які пасля акупацыі Крыма выехаў на паўвостраў, атрымаў там расійскі пашпарт і заключыў кантракт з Мінабароны РФ.

Пасля навучання ён стаў аператарам беспілотнікаў, якімі наносіў удары па Херсоне. Але мужчына уцёк з пазіцый, а потым спрабаваў перасекчы мяжу Літвы.

Затрыманага абвінавачваюць у "дзяржаўнай здрадзе, учыненай ва ўмовах ваеннага становішча".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.