У Лепелі петарда выбухнула ў руцэ падлетка, яго шпіталізавалі
Чарговае здарэнне (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Лепелі петарда выбухнула ў правай руцэ падлетка, яго шпіталізавалі у хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы. У 14-гадовага школьніка тэрмічныя апёкі.
Як піша "Лепельскі край", здарэнне адбылося ўвечары 11 снежня. Хлопец убачыў на дарозе петарду і падняў яе, пасля чаго падпаліў, але выкінуць не паспеў.
Днямі падобны выпадак адбыўся ў Бабруйску, дзе пацярпеў 16-гадовы школьнік.