У Лагойскім раёне Toyota наляцела на аўтамабіль дарожнікаў, загінуў кіроўца
На месцы трагічнага здарэння / t.me/minobl_uvd/
У Лагойскім раёне Toyota наляцела на аўтамабіль дарожнікаў, загінуў 72-гадовы кіроўца легкавіка. Трагічнае здарэнне адбылося ў чацвер пасля 14-й гадзіны на 48 кіламетры аўтадарогі М-3 "Мінск — Віцебск".
Toyota рухалася ў бок сталіцы. Кіроўца, відаць, не заўважыў "аўтамабіль прыкрыцця дарожнай службы "ГАЗ". Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы аварыі. Яе абставіны яшчэ высвятляюцца. На месцы працуе следча-аператыўная група.
Днямі страшная аварыя адбылася пад Глыбокім, дзе загінула сям'я.