У крамах знікла дзіцячая гіпаалергенная сумесь "Беллакт Active 1"

Немаўля, ілюстрацыйнае фота

Немаўля, ілюстрацыйнае фота / Unsplash

У крамах Гомеля знікла з продажу дзіцячая сумесь "Беллакт гіпаалергенны Active 1", прызначаная для кармлення немаўлят да 6 месяцаў з рызыкай развіцця алергіі. На гэта паскардзілася карыстальніца сацсеткі Threads, заўважыла выданне Hrodna.life.

Пазней высветлілася, што ў Гродне гэтую сумесь таксама купіць немагчыма. "Мы таксама паўтары гадзіны ездзілі па Гродне, знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова, на іншым канцы горада", — напісала карыстальніца.

На завод "Беллакт" дзяўчыне сказалі, што ў іх сумесі няма. Яе зноў пачнуць вырабляць з 13 жніўня. Адпаведна, у крамах яна павінна з'явіцца праз некалькі дзён пасля запуску лініі.

Карыстальнікі сацсеткі з Мінска пішуць, што ў сталіцы сумесь "Беллакт гіпаалергенны Active 1" яшчэ можна знайсці.

На сайце вытворцы прапануюць толькі гіпаалергенныя прадукты для дзяцей ад 6 месяцаў і ад года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.