У Кіеве адмаўляюць, што ўкраінцы на бронетэхніцы памылкова заехалі ў Беларусь
Украінцы "вяртаюцца з Беларусі" / Скрыншот з відэа
У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны адмаўляюць, што ўкраінцы на бронетэхніцы памылкова заехалі ў Беларусь, паведамляе "Белсат". Днямі ў сацсетках з'явілася відэа з украінскімі вайскоўцамі, якія пра гэта сцвярджалі: "трохі памыліліся", заехалі на беларускую тэрыторыю, напалохалі беларускіх байцоў і вярнуліся ва Украіну. Дзе яно здымалася, невядома.
Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка сказаў "Белсату", што на відэа не бачная адмысловая лінія мяжы, і паведамленні пра парушэнне вайскоўцамі беларускай мяжы — няпраўда: "Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Ці вы бачылі на відэа лінію мяжы?".
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі заявілі, што пра інцыдэнт на мяжы не чулі.