У Херсоне з будынка абласной акупацыйнай адміністрацыі знялі расійскі сцяг
Абласная адміністрацыя без сцяга / Telegram
У Херсоне з будынка абласной акупацыйнай адміністрацыі знялі расійскі сцяг. Заўважылі гэта раніцай 3 лістапада. Афіцыйных каментароў наконт таго, што гэта азначае, пакуль няма. Пры гэтым на іншых адміністрацыйных будынках (на тым жа гарсавеце) расійскія сцягі вісяць.
Расійскія акупанты ўтрымліваюць Херсон з пачатку вайны. Аднак у апошнія месяцы панічна заяўляюць, што ўкраінскія войскі рыхтуюць яго вызваленне. З Херсона была арганізаваная эвакуацыя і чыноўнікаў-калабарантаў, і жадаючых сярод мірных жыхароў.
Чакаецца, што і расійскія войскі будуць адыходзіць. Праўда, прапаганда заяўляе, што яны збіраюцца абараняць Херсон.