У Казахстане адмянілі неабходнасць узгадняць з Назарбаевым напрамкі палітыкі
У Казахстане адмянілі неабходнасць узгадняць з Нурсултанам Назарбаевым асноўныя напрамкі знейшняй і ўнутранай палітыкі, піша vlast.kz.
З адпаведнай прапановай выступіла верхняя палата парламента (сенат), а Мажыліс пагадзіўся з ёй.
Таксама адмянілі пажыццёвае старшынства Назарбаева ў Асамблеі народа Казахстана і Савеце бяспекі.
За Назарбаевым захавалі права выступаць перад парламентам і яго палатамі, на пасяджэннях урада пры абмеркаванні важных для краіны пытанняў. Таксама за ім пакінутае месца ў Канстытуцыйнай Радзе.