У Капенгагене гарэў будынак біржы XVII стагоддзя, абрынуўся 54-метровы шпіль
Шпіль у агні / Reuters
У аўторак у цэнтры Капенгагена гарэў гістарычны будынак фондавай біржы XVII стагоддзя, які знаходзіўся на рэканструкцыі. Падчас пажару абрынуўся 54-метровы шпіль.
Будынак біржы лічыцца адным з найстарэйшых у сталіцы Даніі, яго пабудавалі ў 1619-1640 гадах. Фондавая біржа пераехала толькі ў 1970-я, апошнім часам у будынку быў офіс Гандлёвай палаты Даніі.
Прычына ўзгарання пакуль невядомая. У будынку праводзіліся рамонтныя працы.