У калоніі, дзе ўтрымліваюць Эдуарда Бабарыка, змяніўся начальнік

В колонии, где содержат Эдуарда Бабарико, сменился начальник
Былы начальнік Ваўкавыскай калоніі № 11, 46-гадовы палкоўнік Віктар Дуброўка, атрымаў павышэнне, піша "Наша Ніва". Цяпер ён з'яўляецца першым намеснікам начальніка Упраўлення выканання пакаранняў па Гродзенскай вобласці. Калонію ён узначальваў з 2013 года.
Яго месца на чале калоніі заняў 44-гадовы падпалкоўнік Віталь Шафаловіч. Ён ужо працаваў у гэтай калоніі і доўгі час быў супрацоўнікам аператыўнага аддзела.
У Ваўкавыскай папраўчай калоніі №11 для рэцыдывістаў утрымліваюцца 15 палітвязняў, сярод якіх Эдуард Бабарыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.