У Іванаўскай вобласці Расіі разбіўся ваенны самалёт Іл-76
Апошні палёт Іл-76 трапіў на відэа / тг-канал "Невзоров"
У Іванаўскай вобласці пры ўзлёце разбіўся ваенны Іл-76, паведамляе Мінабароны Расіі. На борце самалёта былі восем чальцоў экіпажа і сем пасажыраў.
Прычынай катастрофы называюць пажар аднаго з рухавікоў пры ўзлёце самалёта.
У тг-канале Аляксандра Няўзорава сцвярджаецца, што палёт быў планава-вучэбным. Самалёт упаў на тэрыторыі могілак. Пяць чалавек знайшлі на месцы крушэння, астатнія засталіся ўнутры самалёта.