У хакейнае мінскае "Дынама" перайшоў шведскі нападаючы
У хакейнае мінскае "Дынама" перайшоў шведскі нападаючы Маціяс Тэдэнбю. Ён падпісаў аднагадовы кантракт, паведамляе клубная прэс-служба.
Мінулы сезон Тэдэнбю правёў у расійскім клубе "Віцязь" (у 54 матчах набраў 35 ачкоў), а раней гуляў у Швецыі, Швейцарыі і выступаў за акіянам — у НХЛ (у 120 матчах набраў 30 ачкоў). Быў гульцом нацыянальнай зборнай Швецыі.
18 жніўня пройдзе прэс-канферэнцыя трэнерскага штабу "Дынама", прысвечаная будучаму сезону КХЛ.