У Гродзенскай вобласці жыве больш за 300 чалавек, якіх судзілі за "экстрэмізм"

Міліцыянты і былыя асуджаныя за палітыку

Міліцыянты і былыя асуджаныя за палітыку / Кадр з відэа

На сённяшні дзень у Гродзенскай вобласці жыве больш за 300 чалавек, якія "мелі праблемы з законам з-за экстрэмісцкай дзейнасці" (рэпрэсіраваныя рэжымам Лукашэнкі). Пра гэта расказаў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў. Паводле яго слоў, кожны дзясяты з іх быў памілаваны.

"Цяпер у дачыненні да гэтых людзей праводзяцца "прафілактычныя мерапрыемствы", — кажа Рэзянкоў. — У кожнага з памілаваных ёсць паручыцелі, якія абавязваюцца выплаціць ад 30 да 500 базавых велічынь [ад 1260 да 21 тысячы рублёў] у выпадку, калі гэтыя грамадзяне здзейсняць якія-небудзь правапарушэнні, у тым ліку звязаныя з экстрэмізмам. На сённяшні дзень у Гродзенскай вобласці ніводнага такога выпадку не зафіксавана".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.