У Гродзенскай вобласці жанчына на вачах сына зарэзала двухгадовую дачку
Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Супраць жыхаркі Гродзенскай вобласці распачалі крымінальную справу за забойства двухгадовай дачкі. Яна некалькі разоў ударыла дзяўчынку нажом. Гэта бачыў і маленькі сын жанчыны. Ад атрыманых траўмаў дзяўчынка памерла.
Пракурорская праверка пазней паказала, што "жанчына пакутавала на псіхічнае расстройства і мела патрэбу ў дыспансерным назіранні". Пра гэта ў эфіры СТВ распавяла прадстаўніца пракуратуры Алена Яскевіч.
Гэтая трагедыя, па яе словах, адбылася ў канцы мінулага года. А ўсяго ў 2022 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінулі 112 дзяцей.