У Гомельскім раёне мужчына памёр, падавіўшыся салам падчас абеду
Рэанімабіль / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота / Рэанімабіль / Еўрарадыё
Жыхар Гомельскага раёна памёр, падавіўшыся салам, паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Трагедыя адбылася 10 ліпеня. 67-гадовы вясковец абедаў у сябе дома. Да яго прыйшоў знаёмы. Ён і стаў сведкам, як мужчына падавіўся салам і памёр.
У Дзяржкамітэце судовых экспертыз кажуць, што такія выпадкі не рэдкасць. Штогод у Гомельскай вобласці ад двух да трох дзясяткаў чалавек гіне, падавіўшыся чым-небудзь.
Як правіла, такія выпадкі здараюцца з нецвярозымі людзьмі. Аднак гэтым разам, кажуць эксперты, мужчына быў цвярозы.