У філіі СПБ — толькі тры пісьменнікі: Аткінсан, Рычардс, Накамура (фота)
Прычым усе яны — замежнікі.
На сайце гомельскай філіі афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі ў рубрыцы "Літаратары" пазначаныя толькі тры чалавекі. Усе яны маюць замежныя імёны. Гэта Роберт Аткінсан, Сара Рычардс і Такашы Накамура.
Ці сапраўды гэтыя асобы ўваходзяць у творчы саюз, невядома: тэлефон філіі не адказвае.
Не выключана, што сайт арганізацыі знаходзіцца ў распрацоўцы. Аднак на ім пра гэта нічога не гаворыцца.