У Гомелі будуць судзіць беларуса за тое, што хацеў уступіць у полк Каліноўскага
У Гомельскі абласны суд паступіла справа на 28-гадовага беларуса, які хацеў уступіць у полк Каліноўскага, што ваюе ва Украіне.
Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, мужчыну вінавацяць па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса: замах на удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў і ўзброеным канфлікце, а таксама ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці.
Беларус не змог трапіць ва Украіну: яго затрымалі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы.
Цяпер мужчына застаецца пад вартай.