У Ганцавіцкім раёне на пажары загінуў 3-гадовы хлопчык

У Ганцавіцкім раёне на пажары загінуў 3-гадовы хлопчык. Трагедыя адбылася ў вёсцы Чудзін 8 верасня, прыкладна ў 16.00. Загарэлася гаспадарчая пабудова, дзе захоўвалі сена, дзіця было там. На момант прыбыцця выратавальнікаў пабудова была цалкам ахопленая агнём. Цела дзіця знайшлі падчас тушэння пажару, пад абваленымі канструкцыямі.
Хлопчык выхоўваўся ў шматдзетнай сям’і, дзе сямёра дзяцей. У момант здарэння яго бацькі працавалі ў полі на адлегласці ў 100 метраў ад гаспадарчай пабудовы, паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.
Прычыны пажару высвятляюцца.
