У Энергадары развітваюцца з байцамі, якія загінулі пры абароне Запарожскай АЭС
7 сакавіка ў Энергадары развітваюцца з байцамі, якія загінулі пры абароне Запарожскай АЭС ад расійскіх войскаў. Яўген Уколаў і Міхайла Фролікаў служылі ў Нацыянальнай гвардыі Украіны. Мясцовыя жыхары сабраліся на пахаванне байцоў пад украінскімі сцягамі. Як вядома, АЭС дагэтуль кантралююць расійскія вайскоўцы.