У Дзяржынску распачалі крымінальную справу на мужчыну, які скраў мяккую цацку

У Дзяржынску распачалі крымінальную справу на мужчыну, які скраў мяккую цацку

У Дзяржынску распачалі крымінальную справу на мужчыну, які ўдзень 3 сакавіка скраў мяккую цацку. Ён адкрыта яе ўзяў у краме і ўцёк. Каштавала цацка 380 тысяч рублёў.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, зламыснікам аказаўся 23-гадовы ўраджэнец вёск Чарнікоўшчына Дзяржынскага раёна. Адзначаецца, што на сённяшні дзень ён не мае ні стала месца жыхарства, ні працы. Мужчына затрыманы.