У Дзень Волі беларускаму палітвязню да 11 гадоў калоніі дадалі новы тэрмін

У Дзень Волі беларускаму палітвязню да 11 гадоў калоніі дадалі новы тэрмін

Беларускаму палітвязню Ціхану Восіпаву да 11 гадоў калоніі дадалі новы тэрмін — сем месяцаў зняволення, паведамляюць праваабаронцы. Яго асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Да таго ж рэжым для палітвязня змянілі з узмоцненага на строгі.

Восіпава судзілі ў Дзень Волі ў магілёўскай калоніі № 15.

У траўні 2021-га былы інжынер БНТУ Ціхан Восіпаў быў асуджаны на 11 гадоў зняволення. У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года падчас разгонаў масавых пратэстаў у Мінску ён наехаў аўтамабілем BMW на групу вайскоўцаў унутраных войскаў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

У магілёўскую калонію Восіпава перавялі ў жніўні мінулага года. За сем месяцаў у калоніі ён двойчы быў пакараны суткамі ў штрафным ізалятары, двойчы трапляў у "памяшканне камернага тыпу" (апошні раз туды яго адправілі на чатыры месяцы — да 14 красавіка). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.